Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/490

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Першы абзац нарысу, у якім памінаецца Каліна, быў прыведзены поэтам у аўтографе разам з апавяданьнем "Сярод глухой пушчы стаіць невялікая вёсачка" (т. 1, № 7) і на гэтай падставе быў выдрукаваны ў 1-м томе непасрэдна за названым апавяданьнем і за адным з ім нумарам. Зараз гэты абзац ня друкуецца.

У аўтографе да канца нарысу аўтарам было дадана запытаньне: "Якія звычаі і абрады спрадвечных часоў захаваліся ў вашай ваколіцы? Або якія ёсьць насьледаваньні іх?" Дапіска да артыкулу пытаньняў, якія разьлічаны на яго школьную прапрацоўку, падмацоўвае домысел аб тым, што артыкул прызначаўся да хрыстаматыі.