Полонина. Він вже стояв на ній, на цій високій луці, вкритій густою травою. Блакитне море збурених гір обняло Івана широким колом і здавалось, що ті безконечні сині вали таки ідуть на нього, готові впасти до ніг…
Прыведзены вышэй урывак з Кацюбінскага паўтараецца ў наступным артыкуле (№ 31) „Образы Галиции в художественной литературе“.
Да 213 стар. У другой зносцы да слова „верст“ устаўлена ў дужках слова „квадратных“, апушчанае ў друкуваным орыгінале. — Ужгород… Сярод „сёл і гарадоў“. Ужгород зьяўляецца вялікім горадам і запраўды можа лічыцца культурным асяродзьдзем Падкарпацкай Украіны. (М. Л.)
Да 214 стар. Теперь, когда, быть может, уже близок час ее освобождения… Артыкул пісаўся ў часе разьвіцьця вайсковых падзей у Галіцыі ў 1914 г. і аўтар гаворыць аб магчымасьці вызваленьня Угорскае Русі з-пад улады Аўстра-Вэнгрыі.
Да 217 стар.… среди угрорусского населения… пронеслись слухи… что, восточные владетели обещают освободить перешедших в православие от крепостной зависимости… Трэба заўважыць, што расійскі ўрад рабіў усё магчымае, каб прыцягнуць сымпатыі насельніцтва Галіцыі і Угорскай Русі да Расіі. У гэтых адносінах яму многае ўдалася зрабіць. У другой палове XIX сталецьця партыя „масквафілаў“ была аднэю з найбольш уплывовых партый і да гэтага часу мае ў Ужгарадзе ня толькі сваіх прыхільнікаў, але нават выдае свае газэты, кнігі, організоўвае клюбы і інш. (М. Л.).
Да 218 стар. Ныне русским здесь (в Угорской Руси) осталось только крестьянство. Аб апошнім часе гэтага сказаць нельга. Тут зараз вельмі разьвіта нацыянальная сьвядомасьць, выдаецца некалькі газэт, заснаваны украінскія школы „просвіти“, партыйныя і нацыянальна-спортыўныя організацыі. (М. Л).
Да 221 стар. В 1848 г.… выдвинулся руснак А. Добрянский и взялся за развитие страны. Аб А. Дабранскім глядзі першую зноску на сторонцы 209-й (артыкул „Червоная Русь“).
Апошнія радкі данага артыкулу, у якіх М. Б. выказвае свае погляды на вынікі імпэрыялістычнай вайны, апушчаны (гл. заўвагу да канца папярэдняга артыкулу — № 29).
31. Образы Галиции в художественной литературе. Перадрук з часоп. „Русский Экскурсант“ 1915 г., № 1. Аўтографу не захавалася.
Да 223 стар.… завоевание ее (Галиции)… тут разумеецца заняцьце Галіцыі расійскім войскам у 1914-м годзе.
Да 224—225 стар. Урывак з твору Коцюбінскага „Тени забытых предков“ прыведзены быў ужо вышэй у папярэднім артыкуле „Угорская Русь“ (№ 30). У заўвазе да таго-ж артыкулу паданы да яго украінскі тэкст (гл. увагу да 212—213 стар.).
Да 233 стар. Сярод прозьвішчаў украінскіх пісьменьнікаў, якія названы ў артыкуле, няпэўным зьяўляецца „Витневич“, паколькі не удалося Камісіі ўстанавіць асобу гэтага пісьменьніка і характар яго твораў. Можна думаць, што ў рукапісе Багдановіча стаяла іншае прозьвішча, напрыклад, „Вагилевич“ (Галіцкі пісьменьнік, 1811—1866 г.г.), зьмест твораў якога падыходзіць да данага артыкулу, і тады прозьвішча „Виткевич“ можна лічыць за недагляд рэдакцыі час. „Русский Экскурсант“. 32. Аб веры нашых прашчураў. Друкуецца з аўтографу (III, 10).
Можна думаць, што нарыс прызначаўся для хрыстаматыі, як, напрыклад, і апавяданьне „Гарадок“, выдрукаванае ў I-м томе (разьдзел VII, № 7). На падставе паведамленьня А. Смоліча (гл. заўвагу да апавяданьня „Гарадок“, т. I стар. 492) дату напісаньня яго, значыць, можна аднесьці да канца 1916-га году, калі ў Б-ча была думка скласьці беларускую хрыстаматыю.