Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/491

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

11A8X Misstong uy olan och ung aliva Foxynx E MATOOD эт IV. НАТАТКІ І РЭЦЭНЗІІ.

  • 1911-1917.

У чацьвертым разьдзеле сабрана дваццаць сем нататак і рэцэнзій М. Багдановіча, якія былі ім напісаны прыблізна за час 1911-1917 г. і дру- каваліся ў час. "Музыка", зборніку Акадэміі Навук „Пушкин и его совре- менники", час. Русский Экскурсант" і газ. "Голос"; артыкул „Сонэт" (№ 33) друкуецца з аўтографу. Усе нататкі і рэцэнзіі разьбіты на два падразьдзелы - . Літаратура" і , Навука, мастацтва і публіцыстка" для таго, каб надаць ім большую тэма- тычную зьвязанасьць. У першым падразьдзеле зьмешчаны чатырнаццаць нумароў — дзьве на- таткі поэты (№№ 34 і 38) і дванаццаць рэцэнзій. У другім падразьдзеле друкуюцца тры артыкулы (№№ 47, 51 і 58) і адзінаццаць рэцэнзій на творы навуковага, мастацкага і публіцыстычнага характару. 33. Сонэт. Тэорытычна-гістарычны нарыс. Друкуецца з чарнавога аўтографу (IV,8,2) з некаторымі зьменамі, узятымі з друкаванага тэксту чаconicy Krywićanin" 1918 r. № I.

Рукапіс нарысу захаваўся на старонцы поў-аркуша, на другой старонцы якога знаходзіцца чарнавы накід вершу Добрай ночы, зара-зараніца" (гл. том 1, № 102), задатаваны 1911-м годам. Абодвы накіды (нарысу і вершу) напісаны адным почыркам і, як відаць, у адзін і той жа час (уласна у 1911-м годзе). Падтрыманьне гэтае думкі можна знайсьці таксама і ў тым, што якраз у гэтым-жа годзе М. Б-ч з асаблівым захапленьнем пісаў сонэты, -гл., напрыклад, Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі" і "На цёмнай гладзі сонных луж балота" (т. 1, №№ 171 i 172).

Нарыс друкаваўся ў час. „Кrywićanin" (1918 г. № 1) і быў перадрукованы ў кнізе проф. А. І. Барычэўскага „Тэорыя сонэту", Менск, 1927.

8-1 Тэкст "Сонэту" у „Krywićaninie" крыху адрозьніваецца ад аўтографу. Напрыклад, у "Krywićaninie" 252 стар. 3-4 радкі: чытаюцца так: "апошняя канцоўка першага з іх і пярэдняя другога павінны быць аднолькавымі".

Тая-ж стар. 13-14 р.: „звычайна, гэта шкодзіла б прабуджэньню ў чытача пачуваньня красы і нават забівала-б яе" 16-17 р.: "сонэт быццам, орэх-спарыш, павінен хаваць пад адной скарлупой два асобныя, аддзельныя хоць і шчыльна прылягаючыя адно да аднаго ядры". Апроч таго ў „Krywićanine" няма аўтарскага перакладу вершу Буало ў канцы артыкулу — "пэўна напісаны сонэт варт цэлай поэмы".

Прыведзены ў канцы артыкулу выраз з клясычнага вершу Буало ("un sonnet sans defaut waut seul un long poeme") былі выкарыстаны поэтам як эпіграф да сонэту „Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі" (т. 1, № 171).