Да 183 стар. …било казачество и турок… Адсылаем да працы акад. Крымского „Історія Туреччини“, т. I. К. 1925, дзе вельмі добра асьветлены казацкія паходы на Крым і Турцыю і ўзаемаадносіны між Крымскім ханствам і Турцыяй. Там-жа падрабязана высьветлена пытаньне аб значэньні казацкіх нападаў, і жыва расказана аб нявольніцтве. (М. Л.).
Да 185 стар. Польские вельможи-магнаты записывали за собой… Гэта адбывалася пачыняючы з 1569-га году, пасьля пераходу ўсходня-украінскіх зямель пад непасрэднае падначаленьне Польшчы. (М. Л.).
Да 185 стар. Между ними и пришельцами… завязалась нескончаемая война. Першая больш сур‘ёзная сутычка адносіцца да 1591-га году. Тады казакі пад верхаводзтвам Крыштофа Касінскага ваявалі з уціскаўшым іх кн. Янушам Астроўскім. (М. Л.). Русская народность в польских землях… М. Багдановіч пад „русскай народностью“ разумее і беларусаў і украінцаў (гл. заўвагу да 13 стар. арт. № 3).
Да 186 стар. …казаки… совершили поход с гетманами Лободой и Наливайко, но затем… прошли по русским землям Польши и Литвы… Гэтая падзея з барацьбы казакоў з Польшчаю адносіцца да 1596-га году. (М. Л.).
Да 187 стар. Казацкая сила была сломлена. Вядома, аднак, што даволі вялікая армія запароскіх казакоў не пасьпела прыбыць на месца і ня ўдзельнічала ў бойцы, у тым ліку казакі Падвысоцкага. З самага табару абложаных казакоў аднэй частцы пад камандай Крэмпоўскага ўдалося прабіцца скрозь польскія шэрагі і ўвайсьці ў Запарожжа. (М. Л.).
Да 187 стар. …нападали… на Москву под предводительством гетмана Сагайдачного. — У 1616-1618 г. г. (М. Л.). Совершил Сагайдачный и поход против турок… У 1622-м годзе, калі ў бойцы пад Хоціным толькі дзякуючы казакам не загінула ўсё польскае войска. Але тут быў забіты сам Сагайдачны. (М. Л.). — „Острянин“ …Астраніну з вялікаю колькасьцю казакоў удалося перабрацца на Маскоўскія землі, дзе яны паклалі пачатак украінскае колёнізацыі Слабажаншчыны. (М. Л.).
Да 188 стар. …в Украине разразилось знаменитейшее восстание под предводительством Богдана Хмельницкого… Апроч паказаных тут казацкіх боек можна было-б назваць яшчэ многія, напр. паўстаньне Паўлюка і інш., але лічым за лепшае адаслаць чытачоў да працы акад. М. Грушэўскага „Історія України-Руси“ (М. Л.).
28. Галицкая русь. Друкуецца з аўтографу. (I, 15).
Даны ўрывак можа разглядацца як накід да паасобных нарысаў „Червонная Русь“ (арт. № 29) і „Угорская Русь“ (арт. № 30), напісаных у 1914-м годзе, значыцца яго дату можна аднесьці таксама да 1914-га году.
Да 189 стар. Галиция отошла к Австрии… Дакладней не да Аўстрыі, а да Вэнгрыі, якая прад‘явіла свае гістарычныя і дынастычныя правы ў адносінах да Галіцыі. (М. Л.). — … 4 миллиона человек… Перад вайною 1914-га году ў Аўстра-Венгрыі налічвалася каля 5 мільёнаў украінскага насельніцтва. (М. Л.).
Да 190 стар. …кончилось с присоединением в (XIV) столетии Галиции к Польше. У 1352-м годзе польскі кароль Казімір пасьля доўгае ўпартае барацьбы з Літоўскім княствам захапіў Галіцыю, якая перад тым некалькі дзесяткаў гадоў была ўключана ў склад вялікага княства Літоўска-Рускага. (М. Л.). У гэтай цытаце цыфравое зазначэньне сталецьця ў аўтографе апушчана. Камісія паставіла „XIV“ і сваю папраўку адзначыла дужкамі.
Да 190 стар. …создавался на основе разговорной речи книжный украинскай язык… Апрацоўка літаратурнае украінскае мовы прайшла ў Галіцыі некалькі этапаў. Так зван. „кніжная мова“, аб якой гаворыць аўтар, мела аснову не народную, а царкоўна-славянскую — кніжную. Калі да гэтага