Да 178 стар. В половине 13 столетия… орды татар разгромили… поселения… Руйнаваньні і спусташэньні, зробленыя татарамі, былі вельмі вялікія, але жыцьцё на ўсходніх і паўднёвых украінскіх землях не замерла. Разбураны Кіеў памалу адбудоўваецца і, хоць на доўгі час траціць політычнае значэньне, але мае і свайго князя. Насельніцтва вельмі зьменшылася ў сваёй колькасьці, адсунуўшыся на захад і поўнач, але знайшліся і гэткія, што ахвотна аддаліся татарам, згадзіўшыся плаціць ім даніну; гэта так званыя „татарскія людзі“, яны захавалі свой лад і затрымаліся на даўнейшых тэрыторыях. (М. Л.).
Да 178 стар. А другой русский народ, белорусский, подпал под власть Литвы… Процэс утварэньня Маскоўскае дзяржавы і магутнага яго супраціўніка Вялікага Літоўска-Рускага княства цягнуўся досыць доўгі час. Не адразу і Польшча заўладала Галіцкім краем. Перад гэтым заходнія украінскія землі перажылі славутны ў украінскай гісторыі пэрыод Валынска-Галіцкага княства (канцом яго трэба лічыць 1349 г.). (М. Л.).
Да 178-179 стар. Спасылкі на аўтара і твор, адкуль узята цытата, якая пачынаецца словамі: Земля, говорили, дает там невероятные урожаи… у аўтографе ня дана.
Да 179 стар. …польским замкам-крепостицам… Уласна польскія замкі і польская ўлада на украінскіх землях адносіцца да больш позняга пэрыоду. Як землі беларускія, таксама і украінскія ў сярэдзіне XIV-га сталецьця ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўска-Рускага, якое і дало першы адпор татарам. (М. Л.).
Да 179 стар. …возвращаясь домой в Польшу или Литву… Ставіць побач Польшчу і Л-тву ў гэткім контэксьце не зьяляўецца магчымым. Вунія Польшчы і Літвы адбылася ў 1385-м годзе. Але на украінскія ўсходнія землі пашыралася ўлада літоўскіх князёў, і толькі ў 1569-м годзе Польшча захапіла гэтыя землі ў свае рукі. (М. Л.).
Да 180 стар. Звали их „казаками“. Тут асьветлены далёка ня поўна прычыны і самы процэс узьнікненьня казацтва. Адсылаем чытачоў да спэцыяльных прац, напр. „Історія України-Русі“ М. Грушевского. (М. Л.). бродяга, перекати-поле. Больш правільна: бадзяга, што займаецца вайной. (М. Л.).
Да 180 стар. (зноска). Впервые упоминаются казаки около 1500 года. Першае гістарычнае паведамленьне аб казацкіх набегах на Крым адносіцца да 1492-га году. (М. Л.).
Да 181 стар. Француз Боплан… Боплан вядомы картограф, які даў апісаньне украінскіх зямель і ўклаў карту згодна даручэньню офіцыйнае ўлады. (М. Л.).
Да 181 стар. Иные казаки… стали и землю пахать, хмель растить… Гэта адносіцца да пазьнейшага пэрыоду разьвіцьця казацтва — канца XV-га і пачатку XVI-га сталецьця, а што датычыцца продажы солі і рыбы, дык гэта яшчэ больш позьняя зьява XVII-га-пачатку XVII-га сталецьця (М. Л.).
Да 182 стар. В иных „сотнях“ было всего несколько десятков человек… У сотні магла заўсёды жыць меншая колькасьць казакоў, але звычайна сотня складалася з 100 і больш асоб, з якіх большая частка зьяжджалася у Сеч у выпаду патрэбы — сечи… Сечы ў простым сэнсе гэтага слова ўзьнікалі і раней, але стварэньне „Запароскай Сечы“ трэба аднесьці да 1552 году, калі князь Зьміцер Вішневецкій пабудаваў замак на востраве Хорціцы. Пасьля месца Запароскае Сечы некалькі разоў мянялася. (М. Л.).
Да 182 стар. Во главе „войска запорожского“ стоял гетман… Абраньне запароскіх гэтманаў адносіцца да больш позняга пэрыоду. Звычайна на чале Запароскае Сечы стаяў кашавы атман. Зорганізаваньне Сечы аўтар выкладае ня зусім дакладна, таму адсылаем чытачоў да працы проф. Слабчэнка „Організацыя Запорозької Січи“ ці да працы акад. М.Грушэўскага „Історія України-Руси“. (М. Л.).