Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/486

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У ВАГІ далучыліся яшчэ і польскія ўплывы, дык выпрацавалася такая далёкая ад народнае асновы мова, што ў пэрыод адраджэньня ад яе прышлося зусім адмовіцца, і яна носіць зараз назву "язычие", у адрозьненьне ад літаратур- нае мовы на чыстай народнай аснове, якою зараз карыстаюцца украінцы па ўсёй тэрыторыі, заселенай украінскім народам. (М. Л.). Да 191-192 стар. ... Аўтар дае тут вельмі чорнымі фарбамі малю- нак украінскага нацыянальнага жыцьця ў Галіцыі. У запраўднасьці культур- нае украінскае жыцьцё, ня гледзячы ні на якія цяжкія абставіны, ніколі тут не прыпынялася і ў XIX сталецьці буйна закрасавала пры першай магчы- масьці. (М. Л.). 29. Червонная Русь. (Австрийские украинцы). Перадрук з брошуры выдадзенае ў 1914-м годзе ў Маскве („Библиотека войны. Книгоиздатель- ство К. Ф. Некрасова"). Аўтографу не захавалася. У даным артыкуле пісьменьнікам прыводзяцца русінскія песьні. Тэкст іх вывераны паводле зборніку Я. Галавацкага, Народныя пѣсни Галицкой и угорской Руси" (М. 1878 г.), якім карыстаўся М. Б., і, перадрукоўваецца з захаваньнем орфографіі орыгіналу (апушчана толькі літара ъ). Да 192 стар. Червонная Русь (загаловак). Хоць назва, Червонная Русь", і вельмі даўняга пахаджэньня (яна сустракаецца ў найстарэйшых летапісах), але сярод украінцаў цяпер яна зусім не пашырана. Замест гэтага тэрміну звычайна ўжываюць —, Галіччына". (М. Л.) - Всего русин в Австрии нахо- димся чатыре миллиона с лишним. Перад вайною 1914-га г. колькасьць украінскага насельніцтва ў Аўстра-Вэнгрыі дасягала 5 мільёнаў. (М. Л.). Да 194 стар. Украинский музей. Багдановіч гаворыць, як відаць, аб украінскім нацыянальным музэі, які ў цяперашні час зьяўляецца адным з найлепшых музэяў Украіны. Апроч вельмі каштоўных экспонатаў, ён мае добра падабраную бібліотеку і сваё ўласнае выдавецтва. Выданьні музэю вызначаюцца ня толькі сваёю навуковасьцю, але і надзвычайна прыгожым выглядам. (М. Л.). Да 194 стар. ...в Львове находится ряд общественных учрежде- ний... Аўтарам не названа тут адна з найбольш выдатных устаноў Укра- іны, уласна, Навуковае Таварыства ім. Т. Шаўчэнка" ў Львове. Гэтая ўста- нова заснавана ў 1873-м годзе. Дзякуючы цеснай сувязі гэтага таварыства 3 Прыдняпроўем яму ўдалася разьвінуць нязвычайна буйную навуковую і выдавецкую чыннасьць, якая набыла яму вялікую вядомасьць у навуковым сьвеце. У цяперашні час„ Навуковае Таварыства" мае сваю вельмі добрую бібліотэку, друкарню, кнігарню, некалькі зямельных надзелаў і дамоў, і гэта дае яму магчымасьць абыходзіцца без дзяржаўнае дапамогі. Наву- ковае Таварыства ім. Т. Шаўчэнка" запраўды можа лічыцца другою Укра- інскаю Акадэміяю Навук. (М. Л.). У канцы данага артыкулу М. Б. гаво- рыць аб "Навуковым Таварыстве ім. Шаўчэнка", але толькі ў кароткіх словах. Да 194 стар. ...население состоит главным образом из евреев и поляков. Процант украінскага насельніцтва ў Львове параўнальна невялікі - 25-30 процантаў, але ў справе адраджэньня украінскага народу Львоў адыграў вялікую ролю. (М. Л.). Да 194 стар. ...Перемышле и Коломые... Ва ўсіх пералічаных аўтарам гарадох культурна-нацыянальнае жыцьцё ўкраінскага народу канчальна ня ўмірала. Асабліва трэба адзначыць у гэтых адносінах Каламыю, дзе праца- вала некалькі выдатных украінскіх дзеячоў. Апроч таго ў Каламыі выдана даволі многа каштоўных украінскіх кніжок. (М. Л.). - ...упомянем Мара- марош... Апроч Марамароша трэба адзначыць яшчэ і Ужгород. (М. Л.). Да 196 стар. Першая зноска на гэтай старонцы (Но еще в 1900 г. 79,8% русского населения было неграмотно) супярэчыць таму, што аўтар гаворыць у тэксьце; можна думаць, яна была зроблена што 369