Цёмнай ноччу лучына дагарала,
Я Арцёму кашулю вышывала:
Пасярэдзіне — сонейка,
Навокал зоры дробныя.
Толькі ўсходзіць у хату сястрычанька, —
Белы-чысты ліст у руках,
Белы тварык увесь ў сьлязах:
«Ой, заібілі Арцёма, забілі,
У нязнанай старонцы зарылі;
Ои, забілі Арцёма шрапнэляй,
Завіруха яго крые белай беляй».
Як пачула я тое ды ўцяміла,
Mae ніткі неяк памяшаліся,
Сонца яркае скацілася, —
У вачох памуцілася.
Чаму я на сьвет урадзілася?
1915.
|