У мясьцечку Церасьцечку не званы гудзяць,
Не званы гудзяць — навіну чуваць,
Што знайшлі сёньня Янку стральца
У зялёненькім ельнічку,
Каля белага каменю,
На цёмным імху, меж брусьніцаю.
Галава яго прабітая,
Ўся крывёю залітая.
Гэй, сасонка над ім шуміць,
Прамаўляе, выгаварывае:
«Не ўдаваўся-бы ты, Яне, за куніцамі,
Яшчэ болей — за тымі маладзіцамі».
1915.
|