65.
Сярод вуліцы у нас карагод, Ды ня йду я ў таночку гуляць, Як той мак на градзе, красаваць, Праз красу сваю таварышак злаваць. Здрадзіць тварык белы бедную мяне: Толькі міленькае імя назавуць — Белы тварык разгараецца, А дзяўчаты усьмяхаюцца.
1915.