Ой лясы-бары ды лугі-разлогі!
Цераз вас ідуць пуцінкі-дарогі.
Калі хлопца я шчыра любіла, —
Да яго сьцяжынку пралажыла.
Йшла сьцяжынка — дайшла да расстаньня:
Тут і скончылася нашае каханьне.
Я вазьму — ізноў па ёй пахаджу,
Я ізноў на сьцяжынку пагляджу.
А на ёй ужо трава-мурава;
Ўсьцяж крушыньнік разрастаецца,
Над дарогай гальлём навісаецца:
Ні праходу, ні праезду няма.
З-пад крушыньніку крынічка цячэ,
І гнязьдзечка зыбаецца ў ім.
Ад таго і зыбаецца,
Што там птушка-пяюшка заліваецца:
«Ты ня будзеш, крынічанька,
Ад разводзьдзя свайго ўвясну паўней;
І палюбіш, дзяўчынанька,
Ды ня так, як любіла ты даўней!»
1915.
|