Гэта старонка не была вычытаная
Вы наплачацесь, нагалосіцесь,
Бо ня стане ў вас татачкі!
Хто вас будзе гадаваці, адзяваці
І ад цёмнай ночы укрываці?
Станеце вы, дзеткі, жабракамі,
Пойдзеце барамі-лугамі,
Ды гасьцінцамі-дарогамі.
А дарогі тыя бяз конца ляжаць, —
Без канца вам, дзеткі, гора горкае цярпець».
Ціха ўсё — толькі струны зьвіняць,
Толькі песьня разьліваецца.
Людзі добрыя навакол стаяць, —
З болю сэрца разрываецца.
А як сьмерцю Максіма скаралі, —
Рукі белыя да брамы прыбівалі,
Рукі белыя да брамы мястовай,
Галаву — да вежы вартовай,
Каб дажджы яму кудры мачылі,
А вятры-бы сушылі,
Каб крукі прыляталі — вочы дзюбалі,
Ўсе-бы людзі пазіралі — ды не забывалі.
1915.
|}