Праз цябе, дзявоцкая краса,
Сьлёзы коцяцца, як буйная раса».
Ціха ўсё — толькі струны зьвіняць,
Толькі песьня разьліваецца.
Людзі добрыя навакол стаяць, —
З болю сэрца разрываецца.
Гэй, было-б табе, Максім, не кахацца,
На вяльможную дачку не заляцацца.
Устрахнуў Максім кудрамі — годзе плакаць, годзе.
Цяжка-важка, сумнёсенька ён заводзе:
«Магда, Магдачка,
Мая зоранька ясная,
Маё сонейка прэкраснае!
Ой, ад сонейка
Па зямлі цьвяты расьцьвітаюць,
Ад яго-ж яны й пасыхаюць.
А ты, сонца, сьвеціш,
Залатое, сьвятое,
І ня ведаеш тое».
Ціха ўсё — толькі струны зьвіняць,
Толькі песьня разьліваецца.
Людзі добрыя навакол стаяць, —
З болю сэрца разрываецца.
Гэй, было-б табе, Максім, не кахацца,
На вяльможную дачку не заляцацца.
Устрахнуў Максім кудрамі — годзе плакаць, годзе.
Цяжка-важка, сумнёсінька ён заводзе:
«Mae дзетачкі, мае дробныя,
Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/93
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная