Ланцугамі хлопу ногі закавалі,
Павялі на пляц кірмашовы,
На памост высокі сасновы.
Людзі добрыя ўкруг стаяць.
Ён ідзе-ня йдзе, ісупыняецца;
Белы ручанькі па бакох вісяць,
Ногі борздыя вагаюцца.
Ды ня жаліцца да людзей Максім,
Толькі кажа ён аб цымбалы ім,
Хоча зноў пачуць тое граньніца
У астатні раз,
У сьмяротны час,
На апошняе са сьветам разьвітаньніца.
Вокам кінуць — цымбалы дасталі,
На памост на высокі паклалі.
Устрахнуў Максім кудрамі — годзе плакаць, годзе.
Цяжка-важка, сумнёсенька ён заводзе:
«Не вятрыска са поўначы павявае —
Ціха сон у камору ўступае,
Вочы мне стуляе, ацьмянжае.
То ня птушка ў гнязьдзечку ўстрапянулася —
Маё сэрца улякнулася.
Сьнілась мне — я ўзьмежкам іду,
Поруч збожжа калыхаецца,
Поруч збожжа калыхаецца,
Буйнай срэбнай расой асыпаецца.
Сёньня споўніўся той нядобры сон,
Сёньня споўніўся цераз дзевяць дзён:
Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/92
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная