Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Табе прывет нясу, ласкавая Камэна, —
Натхненьнем упаіў нас ключ твой Гіппокрэна.
Прывет да здольнасьці пяе душа мая,
І, вершы, вам прывет складаю ўрэшце я.
Александрыйскі верш! Ты ціхі, як Эрэбус,
Хаваючы агонь пад сьнегам. Хто in rebus
Musarum знаецца, ня можа ня любіць
Тваёй паважнасьці. Таму-то аднавіць
Хацелася табой мне звычай пазабыты
Эпістолы пісаць. Ну, а цяпер спачні ты.

1913.

|}