45.
С. ПОЛУЯНУ. (Трыолет).
Ты быў, як месяц, адзінокі: Самотна жыў, самотна ўмёр. Хоць сьвет і людны, і шырокі, — Ты быў, як месяц, адзінокі. Красу, і сьветласьць, і прастор Шукаў — і, ад усіх далёкі, Ты быў, як месяц, адзінокі: Самотна жыў, самотна ўмёр.
1913.