210. Рыцар Няшчасьце… Выдаецца з аўтографу, які захаваўся ў папцы з чарнавымі рукапісамі (IV, № 3, 13). Пераклад вершу P. Verlaine „Bon chevalier masgué qui chevauche en silence“ з разьдзелу „Sagesse“.
(Разьдзелы вершаў П. Вэрлена паказваюцца з вышэйпамянёнага выданьня).
Перакладзены асклепіадаўскім вершам (гл. в. „Памятнік“ № 199).
211. Трэ‘ нам, бачыш… Перадрук з газэты „Наша Будучына“ 1923 г.
№ 1. Пераклад вершу P. Verlaine „Il faut, voyez vous, nous pardonner les choses“ з разьдзелу „Romances sans paroles“.
Апошняя строфа, ня зусім ясная ў перакладзе, у Вэрлена чытаецца так:
Soyons deux enfants, soyons deux jeunes filles
Eprises de rien et de tout étonnées,
Qui s’en vont pâlir sous les chastes charmilles
Sans même savoir qu‘ elles sont pardonnées.
212. Ціхі і сіні блішча над хатай… Выдаецца з аўтографу (п. IV, № 6, 14). Пераклад вершу P. Verlaine „Le ciel est pardessus le toit“… з разьдзелу „Sagesse“.
У аўтографе ёсьць варыянт трэцяе строфы, напісаны алоўкам, які прыводзім:
9Божа мой, божа! вее зусюля
10Ціша і мір,
11У места адлюнуў, пэўна зусюля
12Гоману вір.
Прыводзім францускі тэкст трэцяе і чацьвертае строфы для параўнаньня iх з орыгiналам:
Mon Dieu, mon Dieu, la vie est là, |
Да гэтага вершу даецца ў выданьнi зьнiмак з аўтографу.
213. О сум, засьні ў душы маёй… Перадрук з газэты „Наша Будучына“ 1923 г., № 1. Пераклад вершу P. Verlaine „O triste, triste ètait mon âme“ з разьдзелу „Romances sans paroles“.
Апошнія шэсьць радкоў, далёкія ад орыгiналу Вэрлена, чытаюцца так:
Est-il possible, — le fût-il, — |
Рукапісныя варыянты (п. IV, 4, 15):
1 | Нуда, нуда ў душы маёй! | |
Ах смутак над маёй душой! |
2 | Кабета гэтаму віной. | |
Нуда аб ёй, нуда аб ёй. |
3Успакаеньня я ня меў,
4Хаця ўйсьці ад ей (тады) здалеў.
5Хоць сэрца і душа мая
6Былі далёка ад яе…