Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/494

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У 25-м радку ня вытрымана рытміка; лепей было-б паставіць словы так: „Але збожжа не пабіла Паво“.

202. З Шылера. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1910 г. № 31. Пераклад вершу Шылера пад назваю „Der Schlüssel“, з разьдзелу, „Votivtafeln“ (Tabulae votivae).

203. З Гэйнэ. „У паўночным крае на кургане“. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1909 г. № 44. Пераклад вядомага верша H. Heine „Ein Fichtenbaum steh einsam“ (Buch der Lieder, Lirisches Intermezzo).
У 6-м радку канчатак у слове „зямле“ (зам. „зямлі“) Камісіяю застаўлены для захаваньня рыфмы з словам „скале“ (8 р.).

204. Азра. Выдаецца з чарнавога аўтографу, які захаваўся ў папцы IV, № 4, 3.
Пераклад вершу H. Heine „der Astra“ з разьдзелу „Gedichte“. Romanzero. Historien“.
У аўтографе верш выпраўлены чыеюсь рукою, але ня аўтарам. Камісіяй прыняты аўтарскі тэкст бяз гэтых чужых паправак.

205. Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну. Выдаецца заўтографу папкі IV, № 28. Задатованы ў аўтографе 1909-м годам. Пераклад вершу H. Heine „Ein lüngling liebt ein Mädchen“ („Buch der Lieder, Lirisches Intermezzo“).
Два апошнія радкі выдаюцца Літаратурнай Камісіяй згодна з праўкаю, якая зроблена ў аўтографе (як відаць, ня рукою поэты), дзеля таго, каб замяніць форму займеньніку ў множным ліку „кімі“, якая ў беларускай мове ня ўжываецца. У пачатковым тэксьце аўтографу яны чыталіся так:
„Як з кімі здарыцца — напэўне
Сэрца разаб‘е ім тады“…
Камісіяй прынята:
Як з кім яна здарыцца — пэўне
Пакрыша ім сэрцы тады“…

206. Калі любоў ізмучыць… Выдаецца з аўтографу (п. VI, № 27) Пераклад вершу H. Heine „Wenn junge Herzen brechen“ („Buch der Lieder, Lirisches Intermezzo“).
Задатованы ў аўтографе 1909-м годам.
У аўтографе вершу зроблены чыеюсь рукою наступныя папраўкі:
1„каханьне“ зам. „любоў“.
7Каханьне гне іх…
11Бо мы любіць ня ўмеем…
12„такіх“ зам. „яе“
Літ. Камісіяю прыняты тэкст аўтографу бяз ніякіх паправак.

207. Калі маеш шмат чаго… Друкуецца з аўтографу (папка VI, № 46). Пераклад вершу H. Heine „Weltlauf“ (Romanzero. Lamentationen, Lazarus).
Задатованы ў аўтографе 1909 годам.
У аўтографе чыеюсь рукою, але ня аўтарам, зроблены наступныя папраўкі:
З „мала“ зам. „трохі”, „аддай“ зам. „вазьмуць“.
Літаратурнай Камісіяй яны ня прыняты.

208. Гэнрых. Выдаецца з аўтографу (п., VI № 98). Пераклад вершу H. Heine „Heinrich“ (Zeitgedichte) напісаны ў 1909-м г.