Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/493

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III.

Пераклады і насьледаваньні.

* 1909—1915.

У трэцім разьдзеле сабраны пераклады поэты з чужаземных літаратур, а таксама вершы, якія маюць характар насьледаваньняў чужаземным літаратурным стылям і жанрам. У большасьці яны ўзяты з чарнавых рукапісаў поэты, і гэтакім чынам выдаюцца ў першы раз; частка перадрукоўваецца з газэт.
Вершы, якія маюць характар наследаваньняў, поэта меў на мэце ўкласьці ў асобны зборнік, сьпіс вершаў для якога захаваўся ў папцы XI (№ 11; 7). Некаторыя пераклады ня зусім удала зроблены, і з гэтага боку наводзяць на параўнаньні з орыгіналам. У ўвагах параўнаньні даюцца да перакладаў з Вэрлена і Вэрхарна.
Орыгіналы, з якіх зроблены пераклады, у большасьці выпадкаў устаноўлены і паказаны, за выключэньнем двух: „Паво“ (пераклад з Рунеберга і „Сонэт“ (№ 209) — з Арвэра; тэксту якіх Літаратурная Камісія ня (№ 201) мела. 199. Памятнік. Перадрук з тэксту час. „Krywičanin“ (1918 г., № 1) з наступнымі аўтарскімі зьменамі паводле аўтографу (п. IV, 4. 4):
У 1-м радку ў тэкст часопісу Камісіяй з аўтографу ўстаўлена слова „сабе“ для больш правільнай пабудовы вершу.
У 4-м радку ў „Krywičaninе“ выдрукавана „часу вечнага“… Згодназ аўтографам і для рытму Камісіяй словы перастаўлены („вечнага часу“).
16-ы радок Камісіяй узяты з аўтографу „І лаўровым вянком мне валасы крый“. У „Krywičaninе“ — „валасы мне“…
Варыянты аўтографу, апроч уведзеных у тэкст:
8З дзевай Весты ўсхадзіць удвох на Капітольлі жрэц…
12… хоць і ня з панства быў…

200. Ікар і Дзедал. Выдаецца з двух аўтографаў: вершы 189—205 чыставога аўтографу п. VI, 43; вершы 206—220 — з чарнавых накідаў, якія хаваліся ў рукапісах поэты (п. IV, № 5, ст. 14).
У 19-м радку ў аўтографе стаяла: „Геліну“; Літаратурная Камісія згодна з лацінскім тэкстам выправіла — „Геліку“.

201. Паво. Выдаецца з аўтографу (папка VI, № 49).
Пераклад вершу выдатнага фінна-швэдзкага поэты Іоганна Людвіга Рунэбэрга, які жыў у 1804—1877 г.г.
Гэты верш, як відаць, зьяўляецца перакладам аднае з песень Рунэбэрга, якія носяць агульны загаловак „Idyll och Epigramm“ і прысьвечаны малюнкам штодзённага фінскага жыцьця; сваім складам яны напамінаюць фінскі і сэрбскі эпос. Тэкстаў гэтых вершаў Літаратурная Камісія ня мела.