Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/480

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Аўтару, мабыць, здавалася, што простая мова летапісца яму не ўдаецца, і дзеля гэтага ён лічыў за лепшае даць характарыстыку летапісца ў трэцяй асобе, як мы бачым з прынятых Літаратурнай Камісіяю паправак у р. p. 4, 17 і інш., але папраўкі гэтыя ня скончаны, напр., у 11-ым радку замест „тут“ лепей паставіць „там“.
Верш быў напісаны ў 1912 годзе, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры № 2. Першы раз друкаваўся ў „Н. Н.“ 1912 г. № 26.
Чарнавыя варыянты (IV, 8, 25):
9Зьбірае ў соты мёд і з ліп і з горкіх кветак.
12Пра быўшае калісь у нас і прошлы час.
13Пра войтаў, бурмістраў…
15Як нам жылося тут.
20І вось, маўляў з труны…

124. Перапішчык. Верш напісаны ў 1912 годзе, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 2.
Першы раз быў надрукаваны ў „Н. Н.“ 1912 г. № 26.
Чарнавы варыянт (IV, 13, 8):
4Чырвоную страку прыгожымі цьвятамі.
Русіцызм: 4 — „страку“, 7 — „знароўкі“.
Пераклад на расійскую мову гэтага вершу зьмяшчаецца ў VI разьдзеле пад № 316.

125. Кніга. Перадрук з „Вянка“ з аўтарскімі папраўкамі ў 3 р. — „радкі“ зам. „рады“, і ў 8 р. — „далей“ зам. „усё дальш“.
Напісаны ў 1912 годзе, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры № 2.
Першы раз быў надрукаваны ў „Н. Н.“ 1912 г. № 26.
Чарнавыя варыянты (п. № IV. 13):
9А на канцы знайшоў няхітрую прыпіску,
10Што кнігу гэтую дзеля душы сваёй
11Сьпісаў раб божы Ян у месту Валкавыску
12У рок з пачатку дзён сем тысяч сто другой.
У 5-ым радку „сьлічная“ (псальма) — полёнізм.

126. Слуцкія ткачыхі. Верш друкуецца ў дзьвёх рэдакцыях. Першая рэдакцыя (126-а) перадрукоўваецца з зборніку „Вянок“. У другой рэдакцыі (126-б) даецца роўналежны тэкст, устаноўлены Літаратурнай Камісіяй на падставе аўтарскіх паправак у экзэмпляры „Вянка“ № 2.
Варыянты экзэмпляру № 2 (апроч уведзеных у тэкст выданьня):
14Ужо сінеюць васількі…
20Там луг, як быццам з аксаміта…
Задатованы верш 1912 годам рукою аўтара ў экзэмпляры № 2. Першы раз надрукованы быў у „Н. Н.“ 1912 г. № 26.
16„ліючайся“ — дзеяслоўная прымета цяперашняга часу, утворана на ўзор расійскай мовы.
Зьмест вершу „Слуцкія ткачыхі“ ня зусім адпавядае гістарычным зьвесткам. Гісторык беларускага мастацтва М. Шчакаціхін дае наступную даведку:
„Вядомыя слуцкія тканіны, у тым ліку славутныя золаталітыя і шаўковыя слуцкія паясы, ніколі не вырабляліся, як гэта малюе Багдановіч, прыгоннымі сялянкамі ў панскім двары; для вырабу іх існавала ў Слуцку спэцыяльная, досыць вялікая фабрыка (у 24 варштаты), заснаваная Міхалам Радзівілам у 1758 г. (зачынілася ў 1844 г.). Як сьведчаць захаваныя ў Несьвіскім архіве дакумэнты, ніякіх ткачых на гэтай фабрыцы ня было, а працавалі там выключна мужчыны, пераважна мяшчане з Слуцку і Несьвіжу, і часткова шляхцічы, што асобна зазначана ў сьпісе майстроў. Яны ня былі прыгоннымі і працавалі за плату (гл. дакумэнты, апублікаваныя