Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

35.

ПЕСЬНЯ ПРА КНЯЗЯ ІЗЯСЛАВА ПОЛАЦКАГА.
З „Слова о полку Ігорэве“.

Ізяслаў, сын Васількоў,
Даўнымі часамі
Аб літоўскія шаломы
Пазваніў мячамі;
Адняў славу у сваго
Дзеда, у Ўсяслава,
I улёгся нярухома
На траве крывавай
Пад чырвонымі сваімі
Роднымі шчытамі,
Ўвесь ісьсечаны, ізьбіты
Ворагаў мячамі.
Усхапіў ён тую славу
І прад сьмерцю кажа:
«Скрыдлы птах тваю дружыну
Прыадзелі, княжа,
І зьвяры кроў палізалі…»
У баі крывавым
Ня было ні Ўсевалода,
Ані Брачыслава.