Русалка. Скучна мне ў глыбіне, ў цішыне; Я вясною пляснусь-ўскалыхнусь, Выйду, белая, з цёмнай вады, — Кінусь, брошусь я за німі з ракі: А людзей атышчу, абайду, І туды, дзе лягла цемень, мгла, Ўсіх туды заваблю, завяду: Як пачну абнімаць, цалаваць, — А я гучна сьмяюсь, хахачу. Хараша ты, ігра, весяла! Але блізка гадзіна ўтра — І з нудою я ў рэчку лажусь. Там плывець, веець хмелем вясна, — |
Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/471
Выгляд
Гэта старонка была вычытаная