Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы, —
Хай цябе шум вятроў ня пужае:
Пагашаюць яны аганёчак малы,
А вялікі — крапчэй раздуваюць.
Разгарайся хутчэй, зіхаці, аганёк, —
Каб, калі і замёр ты бяз долі,
Ўсіх спужаў-бы страшны абступіўшы іх мрок,
Хай агнёў не гасілі-б ніколі.