Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

30.

РОМАНС.

Не знайсьці мне спакою ні цёмнаю ноччу, ні днём,
Бо любоў мяне мучыць і паліць пякельным агнём.
Але ведама: каб, апаліўшыся, боль заглушыць, —
Трэба толькі да раны халоднай зямлі прылажыць.
Пэўна прыдзецца мне пахавацца ў сырую зямлю,
Каб уцішыць мучэньні і тую забыць, што люблю.

1910.