29.
Ціхія мае ўсе песьні, цёмныя, як вугаль чорны, Але ўсё-ж яны засывецяць, калі я ў агні мучэньня Іх разжару, распалю; А як згасьне ён — дык бліснуць, быццам дыямэнтаў зёрны, Бо абернуцца, застыўшы, ў драгацэнныя каменьні Ў час, як я лягу ў зямлю.
1910.