Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/423

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

6.

ГАРАДОК.

Над крутым берагам ціхай, сьветлай рэчкі, на ўзгорку, стаіць гарадок. Ён увесь — драўляны, саламяны. Са ўсіх бакоў агаражывае яго моцны дубовы тын. Таму і завецца гэтае месца «горад». Пасярэдзіне гораду — пляц. Тамака сабіраецца агульная нарада мястоўцаў — «вечэ».

Там робіцца суд, адбываюцца кірмашы.

На відавочным месцы пляцу стаяць княжацкія харомы. Яны дубовыя, выгодныя, зробленыя на два паверхі. Блішчаць іх шыбы з чырвонага, сіняга, жоўтага шкла. Стаўні, дзьверы, балясіны аздоблены пекнай разьбой, памалёваны ў вясёлыя фарбы. Мястоўцы звыклі да княжацкіх харомаў і нават ня дзівяцца на іх. Але сяляне, калі бываюць у гарадку, цікава пазіраюць на гэтыя будынкі.

Проці княжацкіх харомаў — драўляная цэркаўка і высокая званіца. А вакол — хаткі і хаткі, прасьцюсенькія, з саламянымі стрэхамі; на шырокіх надворках — сьвірны, клуні, пуні, віднеюцца высокія жураўлі студняў. Па-за хаткамі — гарады. Паміж хатак разьбяжаліся крывыя, вузкія вулачкі, заросшыя траўкай-мураўкай.

Вось Кавальская вуліца. На ёй нікога ня відаць. Толькі дзеці сабраліся ў гурточак і водзяць карагод вакол аднаго хлапца, пяючы:

«Сядзіць, сядзіць яшчур
Ў арэхавым кусьце»…

Але з надворкаў па ўсёй вуліцы нясецца моцны грук. Там стаяць кузьні, і ўжо зраньня працуюць кавалі, вырабляючы гострыя сякеры, нажы, калёныя галоўкі да стрэлаў і коп’-