Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

28.

МАЯ ДУША.

Мая душа, як ястраб дзікі,
Што рвецца ў неба на прастор,
Вартуе вольных птушак крыкі, —
Мая душа, як ястраб дзікі.

Учуўшы іх, страсе вялікі
Свой сон, шыбне ды вышай гор, —
Мая душа, як ястраб дзікі,
Што рвецца ў неба на прастор!

1910.