Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/410

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3.

АПАВЯДАНЬНЕ АБ ІКОНЬНІКУ І ЗАЛАТАРУ,
ЛЮДЗЯХ МУДРЫХ І КРАСАМОЎНЫХ, КНІГАЛЮБЦАМ НЕЙКІМ ДЗЕЛЯ СЛАВЫ БОЖАЙ ДЫ РАЗМНАЖЭНЬНЯ ДАБРА ПАСПАЛІТАГА ВЫДАДЗЕНАЕ.

Дасюль яшчэ людзі дасьведчаныя і сталыя, а памяцьцю цьвёрдыя, тыя часы ў існаваньні слаўнага места Віленскага, зайздруючы, згадываюць, калі мыта салянічае на соль простую і ледаватую ў двакроць паменшана было. Тады-ж мяшчане віленскія з ласкі яго каралеўскай міласьці і прывілей атрымалі, каб тры дні штогод перад сьвятам нараджэньня Ісуса хрыста мёд варыць вольна, ні капшчызны, ані васковага да скарбу ня плоцячы.

Водлуг гэтага ў Вільні за звычай стала гадзіну-другую ў бяседзе за келіхам мёду хатняга сьцерці. Таксама і залатар Антон Корж, майстар скрозь паважаны, да крамы сваёй, на Нямецкай вуліцы збудаванай, часам таго або іншага са знаёмых запрашаў, каб вечар зімовы прыстойна ўдвух скаратаць. Гэткім чынам і ў дзень сьвятой Харыціны, каралевы літоўскай, на покуцьці крамы залатарскай госьць, Раман Якубовіч, чалавек добры і рахманы, за карцом поўным ушчэрць сядзеў.

Яшчэ ў моладасьці ўзяўся ён постаці пана бога, яго прачыстае маткі і рожных сьвятых вучыцца маляваць, фарбы кволыя на дашчэчках кляновых, гладка выструганых і крэйдаю загрунтаваных, з малітвай у сэрцы накладаючы. Пяць год яму вучнем давялося быць ды два гады падмайстрам; а як тэрмін гэты скончыўся, тады Якубовіч, звычай спаўняючы, са старшай дачкой гаспадара свайго, Агатай, жаніўся і, званьня майстра такім парадкам справядліва дайшоўшы,