Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/406

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзёх; гэта гора грала на скрыпцы, гэта яно вадзіла смыкам па струнах; і ніводзін сыты ня мог так граць, як грала народнае гора.

Прайшло шмат гадоў з таго часу. Скрыпка разьбілася. Але памяць аб музыку ня згінула з ім разам. І з-паміж таго народу, катораму ён калісь граў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў і граньнем сваім будуць будзіць людзей к сьвету, праўдзе, брацтву і свабодзе…