Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

25.

НАД МАГІЛАЙ МУЖЫКА.

Сьпі, бядак! Накпілась доля над табою:
Ты рабіў, а ўвесь здабытак твой — труна;
Ўсё жыцьцё сваё змагаўся ты з зямлёю,
Але ўрэшце ўсё-ж асіліла яна!
Над табой пласт гліны цяжкай наваліла,
Грудзі ўпаўшыя прыціснула пяском…
Дык скажы ты мне, халодная магіла:
Для чаго-ж змагаўся цягам ён з жыцьцём?

1910.