Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

24.

ЛЯСУН.

«Я спакойна драмлю пад гарой між кустоў,
Лес прыціхнуў, — ні шуму, ні сокату.
Але чую ў цішы нада мной звон падкоў.
Чую гул мяккі конскага топату.

Ці ня гукнуць, каб рэха па лесе пайшло,
Каб з касьцямі ў кавалкі разьбітымі
Нехта біўся ў крыві, каб мне можна было
Усю ноч рагатаць пад ракітамі?!»

1910.