Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/343

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

272б.

∗     ∗

Цёмнавокая пані, канец!
Ёсьць, накшталт Вашых цёмных вачэй,
Зоры цёмныя, што [неўнарок]
Загараюцца ў змроку начэй.

Цёмнавокая пані, яны
Так прыгожы у дзіўны той міг,
І ня горш, мо’, ад Вашых вачэй,
[Калі вогнік зіяе] у іх.

Цёмнавокая пані, сябе
Я на гэтым агні не спалю:
Шмат на сьвеце ёсьць рожных агнёў,
Ўсе яны вабяць душу маю.