Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

20.

∗     ∗

Скрылась кветамі ў полі магіла,
Зарасла бур’яном і травой,
І ўжо памяць людзкая забыла,
Хто пахованы тут пад зямлёй.

І ўжо, пэўна, ніхто не спазнае,
Што ня просты пяшчаны курган,
А старая магіла сьцяпная
Там ляжыць, дзе красуе бур’ян.

Ці-ж ня гэтак схаваў ад вас, людзі,
Маёй мовы блеск пекны і жар
Тую тугу, што цісьне мне грудзі,
Ад каторай марнее пясьняр?

1910.