21.
ВЕЧАР.
На небе месяц ўстаў зялёны І хутка стане сьнегавым. Над лесам, дзе шапочуць клёны, У небе месяц ўстаў зялёны…
Ўсё сьпіць. Ня бачыць сьвет стамлёны. Што, сьвецячы праз хмарак дым, У небе месяц ўстаў зялёны І хутка стане сьнегавым.
1910.