Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

19.

У ЛІСТ У РЭДАКЦЫЮ «НАШАЙ НІВЫ».

Вас днём нараджэньня газэты віншую!
Гарачы прывет вам ад сэрца ўсяго!
Народ ужо к шчасьцю за вамі прастуе,
Вядзеце-ж і далей яго.
І што-б ні нясло вам жыцьцё, гэтым рухам
Жывеце, ідзеце будзіць вы народ
І шчыра працуйце ўсім целам і духам,
Што-ж будзе, — пабачым праз год!

1910.