18.
ЦЕМЕНЬ.
Ахвярую М. А. Кіц—най.
Я сяджу без агню. Я стаміўся, прамок.
Над зямлёю — імгла, у душы маёй змрок.
О, як пуста у ёй! О, як холадна жыць!
Але вось цераз цемень маланка блішчыць,
Асьвячае мне вобраз Хрыста… яго крыж…
Ажываеш, здаецца, душою гарыш.
Але толькі чаму-ж так малы гэты час?!
Зноў навокала цемнь. Сьвет зірнуў і пагас.
Не глядзіць на мяне ясны вобраз Хрыста.
Над зямлёю імгла, у душы пустата.
1909.
|