17.
НАД МАГІЛАЙ.
Каля шляху ў чыстым полі Магіла стаіць; Кругом круціць завіруха, Гуляе, шуміць. На магіле адзінока Каліна расьце; Яе вецер абвявае, Мяцеліца гне. I навокала магілы Сьпявае-гудзіць Пра таго, хто ў чыстым полі Пахаваны сьпіць…
1909.