Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/305

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І паслухаў шэршня жук рагаты.
Разагнаўся, напружыўся моцна,
Скакануў ён — і сягнуў праз мора.
На высокі яр якраз патрапіў!
І сарваўся заднімі нагамі
Жук рагаты з яру — аж у мора,
З-пад капытаў паляцела гліна;
Ды скакнуў ён — і адратаваўся.
Вось які быў гэты слаўны шэршань,
Ды і конь той — чорны жук рагаты!
Але шэршню ўсё яшчэ замала.
— «Гой ты, коню, — кажа, — верны коню!
Мы скакнулі перадам праз мора,
Дык скакнём-жа праз яго і задам».
І паслухаў шэршня жук рагаты:
Разагнаўся, напружыўся моцна,
Скакануў ён — ды у час нядобры!
Грымнуў з вышы, небарака, ў мора,
Ў сіне мора разам з гаспадарам.
Так прадчасна сьмерць сваю натрапіў
Слаўны шэршань, дэлібаш адважны.
Не, нямашка ўжо такіх юнакаў.

|}