Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/306

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
УКРАІНСКІЯ.

239.

∗     ∗

У каго ты, дзяўчынанька, тварай удалася?
Ці то ў бацьку, ці то ў матку, ці ў суседа Яся?

∗     ∗

Стаў хлапчына ля дзяўчыны, коломыйку грае,
На дзяўчыніны істужкі нешта пазірае.
Да ня так ён на істужкі, як на тыя вочы,
Як на тыя, браце, вочы, што цямней ад ночы.

∗     ∗

Сьлічна Галя Васілёва, сьлічна ды прыгожа:
Вочкі ясны, сама красна, як поўная рожа…

∗     ∗

А чаго-ж там на вуліцы так сабакі брэшуць?
Йдзе Мікіта, а падкоўкі ажно іскры крэшуць…