Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/296

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я палямі іду на раку к аганьку,
Хутка песьню у родным пяю языку.
Льецца, льецца яна, жаласьліва зьвініць,
Поўна скаргі, трывог над палямі ляціць…
І ніхто на рацэ ня шуміць, ня плыве,
І маркотную песьню ніхто не пяе, —
Бо, збудзіўшысь душой, чуюць там з-за ракі,
Хоць і ў мове чужой, сэрцу гук дарагі!..

|}