Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/282

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

222.

МАЛЮНАК МОРА.

Акіян дрыжыць
Пад паглядам сумным
Месяца, і ў шумным
Гуле шчэ бурліць

Ў час, калі агнём
Ўраз нябёсы крае
І у цьме зіяе
Бліскаўкі ізлом,

І на міг відаць,
Як у бурнай далі
Б’юць аб скалы хвалі,
Зіхацяць, грымяць

І да неба мкнуць,
Дзе вятры бушуюць,
Дзе грымоты злуюць,
Грукацяць і б’юць.