221.
У полі мрок, Нуда бяз краю; Сьнег чуць блішчае, Як той пясок.
Без прамянёў Нябёсы з медзі. Ах, каб угледзеў Я месяц зноў!
Як стая хмар, Дубняк шарэе І ледзянее Там, дзе папар.
Гурткі худых Ваўкоў з крукамі! Што будзе з вамі Ад віхраў злых?