Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/280

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

220.

∗     ∗

Рояль цалуе тонкая рука
У час вячэрні шэра-ружаваты;
І на крылах, цішэй ад вецярка,
Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты
Пужліва, песьня, і срэдзь комнат хаты
Шчэ доўга веяў пах, як ад цьвятка.

Што за калыска ціха так гайдае
Стамлёнага, бяздольнага мяне?
Чаго, як жэўжык, песьня вымагае?
І што ў канцы яе прыпеў жадае,
Каторы гэтак хутка у вакне,
Адчыненым на садзік, замірае?