Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/279

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

219.

∗     ∗

Покуль, зорка, ўраньні твой
Бледны блеск яшчэ зіяе,
— Між травой
Перапёлак цьма сьпявае.

Абярніся, глянь ка мне
Ў вочы, поўныя каханьня,
— К небу мкне
Стая жаваранкаў зраньня.

Кінь пагляд, што ледзь відаць,
Бо нябёсы зьяюць сіне,
— Шум чуваць,
Гул вясёлы у даліне!

І каханьня думкі ў даль
Панясі на сьветле шпарка,
— Быццам сталь,
Траў раса бліскае ярка.

К мілай, што салодка сьніць,
Іх прымчы цераз ваконца…
— Трэ’ сыпяшыць,
Бо вось-вось зазьяе сонца!