Плач сэрца майго,
Як над горадам дождж.
Скуль расьце, для чаго
Смутак сэрца майго?
Шум ціхі дажджа
Над будоўляй, зямлёй…
Ты скучала, душа,
Раньш па песьні дажджа.
Шчыміць бяз прычын
Ў бедным сэрцы маім.
Ўжо няма злых часін, —
Гэты плач — бяз прычын.
Няма горш бяды,
Як рыдаць ні з чаго, —
Без надзей і нуды,
У мяне шмат бяды.
|