Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/277

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

217.

ЗАХАД.

Слабне золак, згарае —
І нячутна, паволі
Смутак свой разьлівае
Захад сонца у полі.
Смутак свой разьлівае
Сьпеў ласкавы аб долі,
Душу цеша, сьцішае
Захад сонца у полі.
Сны у ёй вынікаюць,
Як на сінім абшары,
Устаюць і сплываюць
Ў блеску захаду мары.
Устаюць і зьнікаюць
Сноў цудоўныя чары,
Быццам тонуць і зьяюць
Ў блеску захаду мары.