215.
АСЕНЬНЯЯ ПЕСЬНЯ.
Як раньш, пяе І ў сэрцы б’е Сумны тон. Tо, восень, іх, Бальных тваіх Скрыпак стогн. Чу! Часу ўдар! Бялее твар, Рвецца ўздых: Ўстаў карагод Мінулых год, Дзён былых. А віхр ліхі, Што ў лісьць сухі, Дзьме ў мяне. Нясе туды, Нясе сюды, У даль імкне.