Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/274

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

214.

∗     ∗

Сон цёмны ўсё мацнее,
Мне дзьме жыцьця рушэньне.
Усьніце, усе надзеі!
Усьніце, ўсе хаценьні!

Ўжо памяць я губляю
Пра добрае і злое,
Ня ведаю, ня знаю…
О, здараньне благое!

Я — нібы ў склепе зыбка,
Каторую калыша
Чыясь рука няшыбка…
О, дайце цішы… цішы…