Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/269

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

211.

∗     ∗

Трэ’ нам, бачыш, усё між сабой дараваць, —
Так хоць шчасьце нарэшце спаткае абох,
А і прыдзецца гора ў жыцьці нам зазнаць,
Дык прынамсі… ці-ж не?… будзем плакаць удвох.

Мы — дзьве родных душы; о, калі-б мы маглі
Сны бажаньняў з дзіцячаю радасьцю зьліць,
Што йдземо ад мужчын і кабет у далі,
Аб выгнаньні патрапіўшы ў шчасьці забыць!

Зьвернямось-жа ў дзяцей, у дзяўчатак малых, —
Ні любві, ні зьдзіўленьня ня маюць яны;
Ў лес, збляднеўшы, ідуць ад паглядаў людзкіх
І ня ведаюць нават, што ўжо прашчаны.