206.
Калі любоў ізмучыць Два сэрцы маладыя, — Сьмяюцца ў небе зоркі, Гавораць, залатыя:
«Хай людзі-небаракі Душою шчырай любяць, — Любоў іх гнібіць тугай, Жыцьцё ім нават губіць.
А мы — бясьсьмертны; вечна Блішчым на небе сінім, Бо мы любві ня маем І з мук яе ня гінем».