Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/263

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

205.

∗     ∗

Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну,
Ёй іншы да сэрца прыпаў,
А іншы той іншую любіць
І мужам яе хутка стаў.
За першага, хто ні спаткаўся,
Дзяўчына са злосьці ідзе.
Дзяцюк-жа марнее і губіць
Жыцьцё маладое ў нудзе.
Старая ўжо гэта гістор’я,
Хоць новаю будзе ўсягды.
Як з кім яна здарыцца, — пэўне
Пакрыша ім сэрцы тады.